Кафедра тэарэтычнай механікі актыўна ўдзельнічае ў міжнародным супрацоўніцтве. Працягнута навуковае супрацоўніцтва ў рамках міжуніверсітэцкай дамовы з універсітэтам імя Арыстоцеля (г.Салонікі, Грэцыя),
а таксама з Інстытутам біяфізічнай хіміі імя Макса Планка (г. Гётынген, Германія).
Працягваюцца навуковыя кантакты з універсітэтам Жаўме (Іспанія).
Паспяхова завершаны сумесны навуковы праект з Міжнародным навукова-адукацыйным цэнтрам НАН Рэспублікі Арменія і ў сапраўдны момант выконваецца сумесны праект з супрацоўнікамі кафедры радыёфізікі фізічнага факультэта Вільнюскага ўніверсітэта.
Падтрымліваюцца навуковыя кантакты з Кіеўскім нацыянальным універсітэтам імя Т.Г. Шаўчэнка,
Львоўскім нацыянальным універсітэтам імя І. Франка,
Інстытутам фізікі кандэнсаваных сістэм НАН Украіны (г. Львоў),
Інстытутам фізікі НАН Украіны (г. Кіеў),
Харкаўскім фізіка-тэхнічным інстытутам НАН Украіны.
Прафесар Віхрэнка В. С. і дацэнт Грода Я.Г. з'яўляюцца членамі Еўрапейскага фізічнага таварыства.
наверх
|